МЭТА: Павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу ва ўмовах профільнага навучання праз удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і развіццё ключавых кампетэнцый навучэнцаў.
ЗАДАЧЫ РАБОТЫ:
- Фарміраваць грамадзянскасць, нацыянальную самасвядомасць і патрыятычныя пачуцці ў выхаванцаў рознаўзроставай дашкольнай групы.
- Павышаць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне сучасных сродкаў камунікацыі і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў, арганізацыю профільнага навучання і, выніковы ўдзел у алімпіядах, творчых і інтэлектуальных конкурсах, даследчую дзейнасць.
- Павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў праз арганізацыю метадычнай работы, непарыўную адукацыю і самаадукацыю.
- Забяспечваць якаснае правядзенне ідэалагічнай і выхаваўчай работы праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх аб’ектаў адукацыйнага працэсу, працягваць работу па грамадскім і патрыятычным выхаванні, прафесійнай арыентацыі падлеткаў.
- Працягваць абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы праз аснашчэнне сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў. Развіваць інфармацыйнае электроннае асяроддзе як асноўны навучальны рэсурс у павышэнні якасці адукацыі.