Аплата за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі ў 2022/2023 навучальным годзе

Аплата за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі ў 2022/2023 навучальным годзе

развернуть

Плата за карыстанне камплектам падручнікаў па праграме агульнай сярэдняй адукацыі з 1 па 11 класы адзіная і складае 0,5 базавай велічыні – 16 руб. Для льготнікаў - 8 руб.

Унесці аплату за карыстанне школьнымі падручнікамі і дапаможнікамі трэба да 1 кастрычніка.

Падручнікі выдаюцца навучэнцам толькі пры ўмове, што ўсе атрыманыя ў папярэднім навучальным годзе падручнікі былі здадзены ў бібліятэку (пункт 6 Дадатку аб парадку спагнання платы за карыстанне падручнікамі і (або) вучэбнымі дапаможнікамі і прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2011 № 839).

Хто мае права на льготы пры аплаце карыстання падручнікамі?

Для дзяцей са шматдзетных сем'яў сума аплаты за карыстанне падручнікамі зніжаецца на 50% (частка 3 пункта 2 артыкула 39 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі).

Бясплатнае карыстанне падручнікамі ўстанаўліваецца для (частка 2 пункта 2 артыкула 39 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі):

  • навучэнцаў санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў;
  • асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
  • дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, інвалідаў з дзяцінства;
  • асоб, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і пакутуюць ад анкалагічных захворванняў або хворых на туберкулёз;
  • навучэнцам з сем'яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўныя дапамогі на дзяцей старэйшых за тры гады;
  •  навучэнцам з з сем'яў, у якіх адзін або абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі I або II групы;
  • навучэнцам, якія з'яўляюцца членамі сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 3.2, 3.4 і 3.7 пункта 3, пункце 10 і падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях ».

Пералік дакументаў, неабходных для атрымання льгот па аплаце за падручнікі:

1. Для ўстанаўлення бясплатнага карыстання падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі:

  • пасведчанне інваліда
  • заяву на імя дырэктара

2. Для зніжэння платы за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі (50%)

  • пасведчанне шматдзетнай сям'і - для сем'яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў
  • заяву на імя дырэктара.
свернуть