Управление по образованию, спорту и туризму Воложинского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Пугачёвская средняя школа"
СТАТУТ
дзяржаўнай установы адукацыі
“Пугачоўская сярэдняя школа”
(Пугачоўская сярэдняя школа)
(Новая рэдакцыя)
УСТАВ
государственного учреждения образования
«Пугачёвская средняя школа»
(Пугачёвская средняя школа)
(Новая редакция)
в. Пугачы
2022
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Сапраўдны статут дзяржаўнай установы адукацыі “Пугачоўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” (далей –Статут) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута Установы, зацверджанага рашэннем Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 08.01.2019 № 16 і зарэгістраванага Валожынскім раённым выканаўчым камітэтам 11.01.2019, рэгістрацыйны нумар 6903386755, у сувязі з прывядзеннем яго ў адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2022 № 154-з “Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі”.
2. Сапраўдны Статут рэгулюе парадак дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі “Пугачоўская сярэдняя школа” (далей па тэксце –Установа). Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства і дзеючым Статутам.
3. 04.05.2005 створана дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пугачоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”, рашэнне Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 04.05.2005 № 343, рэгістрацыйны нумар 690338755.
01.09.2011 дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пугачоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Пугачоўская сярэдняя школа”, рашэнне Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 26.08.2011 № 1090, рэгістрацыйны нумар 690338755.
01.09.2012 дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пугачоўская сярэдняя школа” і дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пугачоўскі дзіцячы сад “Вясёлка” рэарганізаваны ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Пугачоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”, рашэнне Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ад 07.05.2012 № 709 рэгістрацыйны нумар 690338755.
4. Установа з’яўляецца юрыдычнай асобай з дня дзяржаўнай рэгістрацыі, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь мае пячатку з выявай Дзжяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, фірменныя бланкі, можа мець разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.
5. Тып Установы – установа агульнай сярэдняй адукацыі.
Від Установы – сярэдняя школа.
6. Назва Установы:
на беларускай мове:
поўная назва: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пугачоўская сярэдняя школа”;
скарочаная назва: Пугачоўская сярэдняя школа;
на рускай мове:
поўная назва: государственное учреждение образования «Пугачёвская средняя школа»
скарочаная назва: Пугачёвская средняя школа.
7. Месца знаходжання Установы: вул. Цэнтральная, 6, 222369, в. Пугачы, Валожынскі раён, Мінская вобласць.
8. Заснавальнікам Установы з’яўляецца Валожынскі раѐнны выканаўчы камітэт (далей па тэксце – Заснавальнік). Месца знаходжання Заснавальніка: пл. Свабоды, 2, 222357, г. Валожын, Мінская вобласць.
9. Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным Заснавальнікам кіраваць маёмасцю Установы, з’яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага раѐннага выканаўчага камітэта (далей па тэксце – Упаўнаважаны орган).
10. Установа абслугоўваецца дзяржаўнай установай “Валожынскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый”.
11. Ва Установе не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне, ананімная або іншая супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.
12. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на адукацыйную дзейнасць, дзяржаўная акрэдытацыя на адпаведнасць заяўленаму віду, пацвярджэнне дзяржаўнай акрэдытацыі на адпаведнасць заяўленаму віду Установы ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
13. Установа ажыццяўляе віды эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці».
14. Для вядзення справаводства выкарыстоўваюцца дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Дапускаецца выкарыстанне рускай мовы пры арганізацыі і правядзенні пазакласнай работы, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. Інфармацыйная прастора можа афармляцца на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай.
15.Установа нясе ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку адказнасць за невыкананне функцый, аднесеных да яе кампетэнцыі.
ГЛАВА 2
ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ
16. Прадметам дзейнасці Установы з'яўляецца адукацыйная дзейнасць, якая ўключае навучанне і выхаванне ў ходзе рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі, адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі; адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі; адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй; адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі; адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй; адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю; адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых); праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь; праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, а таксама могуць ствараць умовы для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэса з мэтай падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і (або) спартсменаў высокага класа.
17. Асноўнымі мэтамі дзейнасці Установы з'яўляюцца фарміраванне грамадзянства і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае, фізічнае і прафесіянальнае развіцце асобы навучэнца, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.
18. Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:
забеспячэнне якасці адукацыі;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
ахова, абарона і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей;
фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця;
забеспячэнне ранняй сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодкаў і дарослых;
выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і задаткаў дзяцей;
узаемадзеянне з сям'ёй для забеспячэння паўнацэннага развіцця дзіцяці;
выяўленне і падтрымка дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі навучэнцам;
павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях сучаснага зместу адукацыі;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне гэтым асобам карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
выхаванне ў навучэнцаў і выхаванцаў грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці перад сабой і грамадствам;
садзейнічанне дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў;
удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу згодна ўстаноўленых санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ І ШТАТНАГА РАСКЛАДУ ЎСТАНОВЫ
19. Установа можа мець у сваѐй структуры наступныя структурныя падраздзяленні: яслі-сад, бібліятэка, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі і інш.
20. Структурныя падраздзяленні могуць стварацца як адасобленыя падраздзяленні і ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні, якое зацвярджаецца кіраўніком Установы.
21. Установа фарміруе сваю структуру ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
22. Штатны расклад Установы зацвярджаецца дырэктарам на аснове тыпавых штатных нарматываў, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы. Дадатковыя пасады, не прадугледжаныя тыпавым штатным раскладам, уводзяцца рашэннем Заснавальніка.
23. Адкрыццё і спыненне дзейнасці структурных падраздзяленняў Установы ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
24. Да работнікаў Установы адносяцца педагагічныя работнікі, а таксама іншыя работнікі, якія ажыццяўляюць адміністрацыйна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.
25. Працоўныя адносіны работнікаў ва Установе, уключаючы пытанні прыёму, пераводу, звальнення, рэжыму работы і адпачынку, умоў працы, гарантый і кампенсацый, рэгулююцца калектыўным дагаворам, кантрактам (працоўным дагаворам), правіламі ўнутранага працоўнага распарадку Установы.
26. Дырэктар ажыццяўляе прыём, звальненне педагагічных і іншых работнікаў Установы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
27. На педагагічную працу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную прафесійную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных пацвярджаючых дакументаў.
Асноўныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да педагагічных работнікаў, вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, якія зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
28. Да педагагічнай дзейнасці не дапускаюцца асобы, якім занятак дадзенай дзейнасцю забаронены рашэннем суда або па медыцынскіх паказчыках, асобы, прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана-дзеяздольнымі, таксама асобы, якія былі асуджаны за пэўныя злачынствы. Пералік адпаведных медыцынскіх супрацьпаказанняў і саставаў злачынстваў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
29. Аплата працы работнікаў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючымі ва ўстанове палажэннямі аб прэміраванні, аб надбаўках і даплатах (матэрыяльным стымуляванні).
30. Атэстацыя педагагічных работнікаў і спецыялістаў Установы і прысваенне кваліфікацыйных разрадаў іншым работнікам ажыццяўляецца ў парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 4
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
31. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.
32. Установа забяспечвае адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарта, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы.
33. Форма атрымання адукацыі ва Установе – вочная (дзѐнная). Парадак і ўмовы выкарыстання дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій пры рэалізацыі адукацыйных праграм вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
34. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа быць арганізаваны:
ва ўстанове адукацыі;
дома.
35. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі можа быць арганізаваны:
ва ўстанове адукацыі;
дома.
36. Прыѐм (залічэнне) асоб для атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і ў парадку, вызначаным Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі і Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
37. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі арганізуецца ў рэжыме пяцідзѐннага тыдня (за выключэннем дзѐн дзяржаўных свят).
Час знаходжання выхаванцаў ва Установе пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дошкольнай адукацыі вызначаецца Заснавальнікам ў адпаведнасці з запытамі законных прадстаўнікоў выхаванцаў і можа складаць ад 2 да 7 гадзін, 10,5 гадзін, 24 гадзіны.
Час знаходжання выхаванца ва Установе пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі па жаданні яго законнага прадстаўніка можа быць зменшаны.
38. Выхаванцы аб’ядноўваюцца ў групы з улікам узросту на 1 верасня адпаведнага навучальнага года. Умовы аб’яднання выхаванцаў у групы, іх напаўняльнасць рэгламентаваны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Заснавальнік Установы можа ўстанаўліваць іншую напаўняльнасць груп пры наяўнасці аб’ектыўных абставін, выкананні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у частцы ўмоў размяшчэння і рэжыму адукацыйнага працэсу, у тым ліку норм плошчы на аднаго выхаванца ва ўсіх памяшканнях са знаходжаннем выхаванцаў.
39. У перыяд канікулаў пры скарачэнні колькасці выхаванцаў пры ўмове захавання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і з улікам існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі дапускаецца перафарміраванне груп Установы або іх закрыццѐ.
40. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва Установе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, а таксама тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вучэбны план сярэдняй школы распрацоўваецца Установай на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацвярджаецца дырэктарам Установы па ўзгадненні з Заснавальнікам. Праграмы аб’яднанняў па інтарэсах распрацоўваюцца на падставе тыпавых праграм.
Вучэбны план дашкольнай адукацыі распрацоўваецца Установай на аснове Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацвярджаецца дырэктарам Установы.
41. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя мерапрыемствы, а таксама выхаваўчая работа з навучэнцамі ў пазаўрочны час арганізуецца ў рэжыме шасцідзѐннага тыдня, які ўключае ў сябе пяцідзѐнны вучэбны тыдзень і шосты школьны дзень.
У рэжыме шасцідзѐннага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў V-XI класах і рэалізоўвацца адукацыйныя праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) для навучэнцаў X-XI класаў. У шосты школьны дзень праводзяцца мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.
Выхаванне ажыццяўляецца на занятках, вучэбных занятках і ў працэсе выхаваўчай работы ў пазаўрочны час. Выхаваўчая работа з навучэнцамі ажыццяўляецца педагагічнымі работнікамі, у тым ліку выконваючымі функцыі класнага кіраўніка.
42. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, групах (пры дзяленні класа на групы) або індывідуальна. Парадак дзялення класаў на групы вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
Адукацыйны працэс арганізуецца індывідуальна ў выпадках, калі гэта прадугледжана вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на падставе рашэння дырэктара Установы ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам. Парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна вызначаецца Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.
43. Вывучэнне вучэбных прадметаў ва Установе адукацыі ажыццяўляецца на базавым, а таксама можа забяспечвацца вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні пры рэалізацыі праграмы базавай адукацыі, вывучэнне асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі.
На II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа быць заснавана на дыферэнцыяцыі іх зместу з улікам адукацыйных патрабаванняў і інтарэсаў, якія прадугледжваюць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні.
На III ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа быць арганізавана профільнае навучанне з вывучэннем профільных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні і правядзеннем факультатыўных заняткаў прафесійнай накіраванасці для арыентацыі на атрыманне педагагічных, аграрных, ваенных i iншых спецыяльнасцей.
44. Навучэнцы па медыцынскіх і іншых паказчыках могуць быць вызвалены ад вывучэння асобных прадметаў. Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца медыцынскай падставай для вызвалення навучэнцаў ад вывучэння асобных прадметаў, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Іншыя падставы для вызвалення навучэнцаў ад вывучэння асобных вучэбных прадметаў устанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
45. Навучанне ва Установе ажыццяўляецца на беларускай мове. Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы (нямецкай) ва Установе з’яўляецца абавязковым. Для асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх вывучаемыя мовы вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, вывучэнне адной замежнай мовы (нямецкай) ва Установе не з’яўляецца абавязковым.
46. Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць Установу, ствараюцца ўмовы для засваення зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі дома.
Пералік медыцынскіх паказчыкаў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
47. Рашэнне аб засваенні адпаведнай адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі дома прымаецца Упаўнаважаным органам на аснове заявы навучэнца (законнага прадстаўніка навучэнца), заключэння ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі, заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама заключэння ўрачэбна-кансультатыўнай камісіі.
48. Парадак арганізацыі засваення зместу праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя.
49. Ва Установе для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры арганізацыі адукацыйнага працэса могуць стварацца класы (группы) сумеснага навучання і выхавання, класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльныя класы (групы), пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Арганізацыя і функцыянаванне пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, спецыяльных класаў, класаў сумеснага навучання, класаў інтэграванага навучання і выхавання для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
50. Перавод (накірунак) навучэнцаў у спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы (групы) для такіх дзяцей і класы (групы) інтэграванага навучання і выхавання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
51. Навучэнцы пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі праходзяць бягучую, прамежкавую і выніковую атэстацыю па вучэбных прадметах.
Крытэрыі ацэнкі паводзін вучняў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і выражаюцца наступнымі характарыстыкамі: “прыкладныя”, “здавальняючыя”, “нездавальняючыя”.
52. Атэстацыя навучэнцаў пры засваенні зместу адпаведных адукацыйных праграм ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адпаведных адукацыйных праграм, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
53. Навучэнцам, якія засвоілі змест адукацыйных праграм і паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю, выдаецца дакумент аб адукацыі:
навучэнцам, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, – пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай);
навучэнцам, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, – атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём.
54. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай, атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём выдаюцца навучэнцам у парадку, які вызначаецца Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.
55. Пры выдачы атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы могуць быць узнагароджаны пахвальнымі лістамі ў адпаведнасці Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі. Рашэнне аб узнагароджанні навучэнца пахвальным лістом прымаецца дырэктарам Установы.
56. Навучэнцам, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю і паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю, выдаецца пасведчанне аб спецыяльнай адукацыі і даведка аб засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі па форме, устаноўленай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
57. Для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, развіцці ў іх творчых здольнасцей ва Установе могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў І-ІХ класаў, палажэнне аб якіх зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
58. Штодзѐнная колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам, які зацвярджаецца дырэктарам Установы. Пачатак заняткаў, працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца дырэктарам Установы ў адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі.
Пачатак і заканчэнне навучальнага года, працягласць канікул для вучняў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
59. Выхаваўчая работа ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, якія зацвярджаюцца ва Установе.
60. Установа стварае неабходныя ўмовы для харчавання навучэнцаў. Харчаванне ва Установе арганізуецца ў адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі. Нормы харчавання, грашовыя нормы расходаў на харчаванне зацвярджаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь.
61. Карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі навучэнцамі ва Установе адукацыі можа быць платнае і бясплатнае. Размер платы і парадак яе ўзымання ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.
62. Установа адукацыі пры ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці стварае ўмовы для забеспячэння аховы жыцця і здароўя навучэнцаў у адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Медыцынскае абслугоўванне ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца медыцынскім персаналам установы аховы здароўя па месцы знаходжання Установы.
63. Выяўленне і ўлік дзяцей, якія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей, прызнаных патрабуючымі дзяржаўнай абароны, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.
64. Транспартнае забеспячэнне навучэнцаў уключае ў сябе прадстаўленне ім льгот пры праездзе транспартам агульнага карыстання ў адпаведнасці з актамі заканадаўства, а таксама арганізацыю іх бясплатнай перавозкі ў выпадках, якія прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Парадак арганізацыі бясплатнай перавозкі навучэнцаў устанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.
65. З мэтай выяўлення і развіцця зацікаўленасці і здольнасцяў
навучэнцаў, правядзення псіхалагічных кансультацый для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ствараецца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба. Педагог-псіхолаг і педагог сацыяльны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
66. Працоўная дзейнасць навучэнцаў можа ўключаць грамадска карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, другасную занятасць на базе Установы (па ўзгадненні з раѐнным цэнтрам занятасці насельніцтва) і часовае працаўладкаванне ў канікулярны час у адпаведнасці з планам работы Установы.
Часовае працаўладкаванне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 5
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎСТАНОВЫ
67 Установа ў адпаведнасці з актамі заканадаўства мае права:
ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;
фарміраваць структуру і штатны расклад установы адукацыі; ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;
удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;
ажыццяўляць праверку сапраўднасці дакументаў аб адукацыі пры прыѐме асоб для атрымання адукацыі і пры наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці накіроўваць запыты ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб пацверджанні факту іх выдачы;
уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб’яднанняў некамерцыйных арганізацый;
ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;
мець іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства і дадзеным Статутам.
68. Установа абавязана забяспечваць:
якасць адукацыі;
распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яго ўдасканаленне;
падбор, прыѐм на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;
захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;
стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;
распрацоўку і прыняцце правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў, правілаў унутранага працоўнага распарадку Установы;
маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;
меры сацыяльнай абароны навучэнцаў;
стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі навучэнцам;
азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх) пры залічэнні ва Установу з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
патранат асоб с асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ва Установе ў адпаведнасці з Палажэннем аб патранаце асоб с асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
садзеянне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.
69. Установа абавязана пацвярджаць сваю дзяржаўную акрэдытацыю ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
70. Іншыя правы і абавязкі Установы ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства і Статутам Установы.
ГЛАВА 6
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ І ІНШЫХ РАБОТНІКАЎ УСТАНОВЫ
71. Правы i абавязкi навучэнцаў:
71.1. Навучэнцы маюць права на:
атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;
перавод у іншую ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы, у парадку, якi ўстанаўлiваецца Урадам Рэспублiкi Беларусь;
навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ў межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, якія прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі;
стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;
павагу чалавечай годнасці, ахову ад усіх форм фізічнага і псіхічнага насілля, зняважання асобы, ахову жыцця здароўя ў час адукацыйнага працэсу;
карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;
канікулы;
атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі;
бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, навуковай
базай, фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі Установы і;
атрыманне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы;
заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;
удзел у кіраванні Установай;
удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, семінарах, святах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна- масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай і культурнай дзейнасці;
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сапраўдным Статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для вучняў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
удзел у маладзѐжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству.
Іншыя правы навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам, а таксама лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы.
71.2. Абавязкi навучэнцаў:
добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;
клапаціцца пра сваѐ здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;
выконваць патрабаванні дадзенага Статута, правілаў унутранага распарадку для вучняў;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
не дапускаць дзеянняў, якія супярэчаць другім удзельнікам
адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх права ў сферы адукацыі;
беражліва адносіцца да маѐмасці Установы;
наведваць Установу ў адзенні, якое адпавядае класічнаму дзелавому стылю.
Іншыя абавязкi навучэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Дзяржаўным школьным стандартам, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы.
72. Падставамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца супрацьпраўнае, вiноўнае (наўмыснае або па неасцярожнасці) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, устаноўленымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы (дысцыплінарная правіннасць).
73. Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны.
Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў.
74. Асноўныя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў:
74.1. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць права на:
азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі Установы, дадзеным Статутам, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
удзел у кіраванні Установай;
абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў;
атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу;
атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў.
Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў маюць іншыя правы ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
74.2. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:
забяспечваць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;
паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх
яны з’яўляюцца, патрабаванняў дадзенага Статута, правілаў унутранага распарадку для вучняў.
Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў могуць мець іншыя абавязкі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
75. Асноўныя правы і абавязкі педагагічных работнікаў:
75.1. Педагагічныя работнікі маюць права на:
абарону прафесійнага гонару і годнасці;
забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;
творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;
удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы;
удзел у кіраванні Установай;
павышэнне кваліфікацыі;
маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццѐ вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, якiя вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
Іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.
75.2. Педагагічныя работнікі абавязаны:
ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;
выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;
павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;
выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на працу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, якi ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.
76. Дзяржаўны і грамадскі статус педагагічнага работніка вызначае, што педагагічны работнік з’яўляецца ўзорам прафесіяналізму і бездакорнай рэпутацыі. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу абавязаны паважаць гонар і годнасць педагагічных работнікаў.
У сваѐй дзейнасці педагагічныя работнікі павінны кіравацца наступнымі правіламі:
рэалізоўваць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі;
будаваць працу на аснове безумоўнай узаемнай павагі годнасці навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, калег;
добрасумленна і якасна выконваць прафесійныя абавязкі,
удасканальваць свой прафесіяналізм;
фарміраваць у навучэнцаў духоўна-маральныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, імкненне да здаровага ладу жыцця;
быць сумленным, шчырым, справядлівым і адкрытым для зносін;
праяўляць добразычлівасць, ветлівасць і тактоўнасць, пазбягаць
канфліктаў ва ўзаемаадносінах;
у рамках заканадаўства захоўваць тайну асабіста даверанай інфармацыі;
спрыяць стварэнню пазітыўных узаемаадносін у калектыве навучэнцаў і педагагічным калектыве;
выконваць этычныя прынцыпы і нормы ў медыяпрасторы;
знешнім выглядам, паводзінамі, культурай зносін адпавядаць статусу педагагічнага работніка.
Іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, а таксама іх працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.
Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для прымушэння навучэнцаў да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i заканадаўству.
77. Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы ўстанаўліваюцца актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і іншымі лакальнымі прававымі актамі Установы, заключанымі з імі працоўнымі дагаворамі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.
78. Педагагічныя работнікі, авучэнцы, іх бацькі і іншыя законныя прадстаўнікі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і будынкаў Установы, вучэбнага абсталявання, інвентара і іншай маёмасці.
79. У мэтах урэгулявання рознагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін у выпадку ўзнікнення канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка ва Установе ствараецца камісія па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка.
Парадак стварэння, арганізацыі работы, прыняцця рашэнняў камісіяй па вырашэнні канфлікту інтарэсаў педагагічнага работніка і іх выкананне ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 7
КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ. ФІНАНСАВАЯ І ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ
80. Маѐмасць Установы знаходзіцца ў камунальнай ўласнасці Валожынскага раёна і ў аператыўным кіраванні Упаўнаважанага органа.
Валоданне, карыстанне і распараджэнне гэтай маѐмасцю Установа ажыццяўляе ў межах, якiя вызначаюцца заканадаўствам.
81. Маѐмасць Установы складаюць асноўныя фонды і абаротныя сродкі, іншыя каштоўнасці, якія ўлічваюцца ва ўстаноўленым парадку на балансе Установы Упаўнаважанага органа.
82. Установа не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ѐй маѐмасцю і маѐмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ѐй па каштарысе.
83. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам забеспячэння атрымання дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і формаў навучання.
84. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага, абласнога і раённага бюджэтаў на аснове дзяржаўных і мясцовых нарматываў фінансавання, вызначаных у разліку на аднаго навучэнца для дадзенага тыпу і віду ўстановы адукацыі. Прыцягненне Установай дадатковых сродкаў не цягне за сабой зніжэння нарматываў і памераў яе фінансавання з бюджэту.
85. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы, улічваюцца і выдаткоўваюцца па каштарысах, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
86. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы з’яўляюцца:
даходы, атрыманыя ад рэалізацыі прадукцыі, выканання работ і аказання паслуг, арэнды памяшканняў;
добраахвотныя ахвяраванні юрыдычных і фізічных асоб;
іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
87. Установа можа ажыццяўляць платную адукацыйную дзейнасць па аказанні дадатковых адукацыйных паслуг, нефінансуемых з бюджэту.
Кошт дадатковых адукацыйных паслуг вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам з улікам эканамічна абгрунтаваных выдаткаў і зацвярджаецца Упаўнаважаным органам.
Установа самастойна вызначае магчымасці і аб’ем аказання платных паслуг пры рэалізацыі праграм на платнай аснове, зыходзячы з наяўнасці матэрыяльных і кадравых рэсурсаў, спроса на адпаведныя паслугі.
Істотнымі ўмовамі дагавора аб аказанні паслуг пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове з'яўляюцца: прадмет дагавора, дата пачатку адукацыйнага працэсу або парадак яе вызначэння, форма атрымання адукацыі, тэрмін навучання, кошт навучання, парадак яе змены, парадак яе змены, парадак разлікаў за навучанне, адказнасць бакоў.
Грашовыя сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, што прыносіць прыбытак, у тым ліку аказання платных паслуг насельніцтву, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы, улічваюцца і расходуюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
88. Умацаванне, абнаўленне і развіццѐ матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў, атрыманых у выніку аказання платных паслуг, добраахвотных ахвяраванняў арганізацый, фізічных і юрыдычных асоб, іншых відаў дзейнасці, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
89. Работнікі Установы і навучэнцы абавязаны беражліва ставіцца да будынкаў, збудаванняў, абсталявання і іншай маѐмасці Установы адукацыі, выкарыстанне якой павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прызначэннем маѐмасці, санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.
ГЛАВА 8
ПАРАДАК КІРАВАННЯ ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ. СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ КІРАВАННЯ І САМАКІРАВАННЯ
90. Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, дадзеным Статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.
91. Да выключнай кампетэнцыі Заснавальніка адносіцца:
прыняцце рашэння аб стварэнні, рэарганізацыі і ліквідацыі Установы;
зацвярджэнне Статута Установы, змяненняў або дапаўненняў, што ўносяцца ў Статут Установы;
вызначэнне прадмета, мэт і задач дзейнасці Установы;
ажыццяўленне функцый кантролю за выкарыстаннем і захаванасцю маѐмасці.
Заснавальнік рэалізуе іншыя правы і абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і дадзеным Статутам.
92. Заснавальнік Установы забяспечвае абнаўленне і развіццѐ матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.
93. Непасрэднае кіраўніцтва Установай ажыццяўляе яе дырэктар, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады загадам начальніка Упаўнаважанага органа па ўзгадненню з Заснавальнікам, галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага абластнога выканаўчага камітэта.
Дырэктар Установы:
дзейнічае ад імя Установы без даверанасці і нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці;
выдае загады, заключае дагаворы, выдае даверанасці, адкрывае рахункі ў банках у межах сваѐй кампетэнцыі;
арганізуе кіраванне вучэбнай, выхаваўчай, навукова-метадычнай працай супрацоўнікаў Установы;
кіруе работай па інтэграцыі Установы ў міжнародную адукацыйную і навуковую супольнасць;
зацвярджае структуру i штатны расклад у межах устаноўленай колькасці і расходаў на ўтрыманне;
ажыццяўляе прыѐм і звальненне педагагічных і іншых работнікаў па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам;
рэалізуе іншыя паўнамоцтвы, устаноўленыя актамі заканадаўства і дадзеным Статутам.
94. Дырэктар Установы ў дзейнасці па кіраванні Установай ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы.
95. Асноўным органам самакіравання Установы з’яўляецца педагагічны савет. Узначальвае педагагічны савет дырэктар Установы. У склад педагагічнага савета ўваходзяць усе педагагічныя работнікі Установы.
Дзейнасць педагагiчнага савета ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублікі Беларусь.
96. Ва Установе могуць стварацца іншыя органы самакіравання: савет Установы, метадычны савет, папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт, вучнеўскі савет. Парадак дзеяння органаў самакіравання вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
97. Ва Установе могуць стварацца педагагічныя і маладзѐжныя арганізацыі, аб’яднанні і клубы па інтарэсах, пярвічныя арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», якія садзейнічаюць удасканаленню адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў. Іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з лакальнымі палажэннямі, якія не павінны супярэчыць дзеючаму заканадаўству і Статуту Установы.
ГЛАВА 9
УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ І ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ
98. Справаводства і архіўная справа ва Установе вядзецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Наменклатура спраў Установы зацвярджаецца дырэктарам на каляндарны год.
99. Установа прадстаўляе ва ўстаноўленым парадку налогавую, статыстычную справаздачнасць, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках гаспадарчай дзейнасці ў адпаведныя дзяржаўныя органы.
100. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам кіравання адукацыі прадстаўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.
101. За непрадстаўленне і скажэнне дзяржаўнай справаздачы, парушэнне тэрмінаў яе прадстаўлення адказныя асобы Установы нясуць устаноўленую заканадаўствам адказнасць.
102. Рэвізія дзейнасці Установы праводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 10
МIЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
103. Установа можа ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў адукацыйнай дзейнасці ў адпаведнасці з актамі заканадаўства на прынцыпах незалежнасці, роўнасці, узаемнай выгады і павагі на аснове міжнародных пагадненняў і дамоваў у галіне адукацыі і не павінна наносіць шкоду суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, нацыянальнай бяспецы і інтарэсам асобы, грамадства і дзяржавы.
ГЛАВА 11
ПАРАДАК РЭАРГАНІЗАЦЫІ І ЛІКВІДАЦЫІ ЎСТАНОВЫ
104. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.
105. Рашэнне аб змяненні віду, рэарганізацыі, ліквідацыі Установы прымаецца Заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў прынятых такіх рашэнняў з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню і выхаванню на ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.
106. У выпадку спынення дзейнасці, рэарганізацыі Установы пры адсутнасці магчымасці працягваць адукацыйныя адносіны, анулявання, спынення дзеяння спецыяльнага дазволу на адукацыйную дзейнасць Установы (па яго адасобленых падраздзяленнях, у адносінах да адной або некалькіх работ і (або) паслуг, якія складаюць адукацыйную дзейнасць) заснавальнік прымае меры па пераводзе навучэнцаў з іх згоды, згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 12
ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЯНЕННЯЎ АБО ДАПАЎНЕННЯЎ У СТАТУТ
107. Змяненні і (або) дапаўненні ў Статут уносяцца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання.
108. Змяненнi і (або) дапаўненнi, якiя ўносяцца ў Статут Установы, лічацца зарэгістраванымі з даты прастаўлення штампа на такіх зменах і (або) дапаўненнях і ўнясення запісу аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб.
свернуть